Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 68 из 92



* Мангуст - парода пацукоў, пашыраная ў Iндыi. Мускусны пацук вядзецца галоўным чынам у Паўночнай Амерыцы.

I хвост i шэрсць былi ў яго, як у маленькага катка, а галава i ўсе звычкi - як у ласачкi. Вочы ў яго былi ружовыя, i кончык яго непакойлiвага носа таксама быў ружовы. Рыкi мог пачасацца, дзе надумае - усё роўна якой лапкай: цi пярэдняй, цi задняй. I так мог ён распушыць свой хвост, што хвост рабiўся падобны на круглую даўгую шчотку. I яго баявы клiч, калi ён iмчаўся ў высокiх травах, быў рыкi цiкi -цiкi -цiкi -чк!

Ён жыў з бацькам i з маткай у вузкай лагчыне. Але аднаго разу ўлетку пачалася паводка, i вада панесла яго ўздоўж прыдарожнай канавы. Ён брыкаўся i варочаўся як мог. Нарэшце яму ўдалося ўзабрацца на купку травы, што праплывала мiма, i там ён трымаўся датуль, пакуль не страцiў прытомнасць. Ачуняў ён на гарачым прыпёку ў садзе, пасярод дарожкi, увесь замурзаны, а нейкi хлопчык у гэты час сказаў:

- Мёртвы мангуст! Давай пахаваем яго!

- Не, - сказала хлопчыку мацi. - Возьмем мы яго ды абсушым. А можа, ён яшчэ жывы.

Яны ўнеслi яго ў дом, i нейкi Вялiкi Чалавек узяў яго двума пальцамi ды сказаў, што ён зусiм не мёртвы, а толькi захлынуўся ў вадзе. Таму яго закруцiлi ў вату i пачалi адаграваць каля агню. Ён расплюшчыў вочы i чхнуў.

- А цяпер, - сказаў Вялiкi Чалавек, - не палохайце яго, i мы паглядзiм, што ён будзе рабiць.

Няма на свеце нiчога цяжэйшага, як спалохаць мангуста, бо ён увесь - ад носа да хваста - напоўнены цiкавасцю.

|< Пред. 66 67 68 69 70 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]