Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
8 из 92
I да гэтага часу ён цягае на спiне свой горб (мы не кажам ужо "Грбб", мы кажамi "горб", каб не пакрыўдзiць Вярблюда), iда гэтага часу ён не можа нагнаць трох дзён, якiя ён прагуляў напачатку, калi зямля была новая, i да гэтага часу не можа навучыцца, як трэба сябе паводзiць.
Горб
Вярблюджы,
Непрыгожы дужа,
Бачыў я ў звярынцы не раз.
Ды горб,
Сама брыдкi,
Расце ўвачавiдкi,
Расце ў мяне i ў вас.
Ва ўсiх,
Хто ў працы марудны,
Нямыты, нячэсаны, брудны,
Узвысiцца
Горб,
Нябачны горб,
Страшэннаю чорнай грудай.
Мы спiм да паўдня
I ў свята i ў буднi,
Прачнёмся - i свет нам нямiлы,
Мы мяўкаем, брэшам,
Ўставаць не жадаем,
Злуемся на губку i мыла.
Скажыце, куды
Уцячы ад бяды,
Дзе ўтоiце горб свой жахлiвы,
Нябачаны
Горб,
Агiднейшы
Горб,
Калматае, чорнае дзiва!
Махнiце рукой, Забудзьце спакой:
Узяцца вам час за работу,
Не кiснуць, не спаць,
А зямлю капаць,
Капаць да дзесятага поту.
I спёка, вятры,
I дождж пралiўны,
I праца - вас зробяць шчаслiвым,
Разгладзяць ваш горб,
Нябачаны горб,
Калматы, махнаты, жахлiвы!
АДКУЛЬ У НАСАРОГА СКУРА
У нейкiм царстве, у нейкiм уладарстве, на Чырвоным моры, каля самага берага, стаяла Незаселеная выспа. На выспе жыў парс, а ў парса была шапка, i яна блiшчала на сонцы, як сонца.
Толькi i было дабра ў парса, што шапка, ды нож, ды печка, - а вам гэтую печку чапаць рукамi нельга.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|