Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 9 из 92



I вось аднаго разу ўзяў парс iзюму, i мукi, i вады, iслiў, i цукру, i ўсяго ўсялякага, змяшаў усё ў кучу i зрабiў сабе пiрог, надзвычайны чароўны пiрог, у два аршыны даўжынёй, тры аршыны шырынёй; i паставiў яго на печку: яму, значыць, можна было падыходзiць да гэтай печкi. I так ён пёк гэты пiрог, што той зарумянiўся, i дух ад яго пайшоў дзiвосны.

Але толькi парс разявiў рот i хацеў з'есцi пiрог, глядзiць - iдзе Насарог, а ў Насарога на носе рог, i вочкi ў яго парасячыя, i манеры ў яго дрэнныя.

У тыя часы насарогi насiлi скуру ў абцяжку, без адзiнай складачкi, i вельмi падобныя былi да цацачных, толькi былi, вядома, буйнейшыя. Усё ж яны i цяпер недалiкатныя, раней былi недалiкатныя i заўсёды будуць недалiкатныя.

Насарог сказаў:

- Угу.

I пакiнуў парс пiрог, i кiнуўся да пальмы i, у чым быў, палез на верхавiну, а быў ён у адной шапцы, а шапка блiшчала на сонцы, як сонца.

I ткнуў Насарог у яго печку носам, i печка перакулiлася дагары нагамi, i пакацiўся пiрог па пяску, i падхапiў Насарог пiрог на рог, i пачаў яго есцi, а з'еўшы, пайшоў у бязлюдную, незаселеную пустыню, недалёка ад астравоў па суседству Мазандэрана, Сакотра i мысаў Вялiкага Раўнадзенства.

Тады парс злез з дрэва, паставiў печку на ножкi i прагаварыў такое заклiнанне:

- Калi скура табе, Насарог, дарага,

Не бяры ты на рогi свае пiрага.

I, ах, - гэта было нездарма!

Таму што прайшло пяць тыдняў, i ў Чырвоным моры зрабiлася горача, i ўсе пачалi скiдаць з сябе адзенне. Парс скiнуў з сябе шапку, а Насарог скуру, перакiнуў яе цераз плячо i пайшоў купацца.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]