Крыница (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 2 из 6

Найчасцей гэта здараласятады, калi ўсё вакол пачынала абуджацца пасля ночы. З-за далёкiх рубяжоў зямлi, дзе неба так нiзка нахiляецца да яе, уздымалася залатая карона, яе агнявiстыя блiскучыя праменнi, як стрэлы, разляталiся па зямлi i па небе. Лясны жаваранак i салавейка ў цянiстых кустах старалiся навыперадкi павiтаць сонейка першымi, i песнi iх дрыжалi прыгожай музыкаю ў хвалях паветра цiхай ранiцы. I трудна было сказаць, хто з iх лепей спявае.

Але часы змянялiся i часамi нейкi смутак ахоплiваў гару. Тады яна агортвалася сiваю намёткаю i аб нечым моцна тужыла. Нiхто не ведаў, якiя прычыны засмучалi гэтую добрую горку. А гара-мацi, як вiдаць, думала аб далейшай долi свае дачкi. Чулае матчына сэрца адгадвала тое, чаго так часта не можа прадбачыць нават сталы розум, узбагачаны веданнем з'яў i ўмоў жыцця.

- Эх, дачушка, дачушка! - уздыхала гара.

- Чаго, матулечка, так цяжка ўздыхаеш? - пытала крынiчка.

- Эх, любачка! Ты яшчэ мала жывеш на свеце i шмат чаго не цямiш, блазнiца. А я, стоячы тут з незапомных часоў, навучылася бачыць тое, чаго не бачыш нi ты сама, нi гэтыя пышныя i крыху надзiманыя дубы, нi наогул усе большыя i меншыя тутэйшыя жыхары. Толькi людзi, i то не ўсе, а самыя сталыя, самыя разумныя з iх, што пiльна i пранiкнёна ўглядаюцца ў кнiгу жыцця зямлi, могуць трошкi разбiрацца ў гэтых справах.

- Што ж ты хочаш сказаць, матуля?

- Мiлая дачушка! Даўно я заўважаю, што ў зямлi дзеецца штось нядобрае. Чуе маё сэрца, што нейкая сiла рыхтуецца павясцi цябе па другой дарозе.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]