Кветки па сезону (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
14 из 16
Аднаго разу вечарам ён запрасiў яе паабедаць за горадам на вольным паветры.
- Антуан з прыемнасцю абедаў у Булонскiм Лесе, там сапраўды цудоўна. Парыж, перамешаны з дрэвамi... Часта, вярнуўшыся з канторы, ён раптоўна прапаноўваў: "Слухай... Хадзем у Лес..." Слаўны быў муж!
- Гэта не вельмi цяжка з такой жанчынай, як вы.
- Чаму?
- А таму, што ў вас ёсць усё: прыгажосць, розум, лагодны характар.
- Не спяшайцеся з вывадамi. Вы мяне не знаеце. Беднаму Антуану я калiсьцi рабiла жудасныя сцэны.
- Няўжо? Нешта не магу вас уявiць у такой ролi.
Яна засмяялася, але, схамянуўшыся, зноў напусцiла на сябе смутак.
- Так, так! Бедны Антуан... Ён быў надзвычай раўнiвы... Упэўненая ў сваёй вернасцi, часам я жартавала з агнём. Мой муж злаваўся; я гэтак жа не давала спуску. Шкадую, што парой крыўдзiла яго... Але часта ён сам быў вiнаваты.
Раптам, у парыве раскаяння, зiрнула на Эцьена са страхам, спадзяваннем i любоўю.
- Божа мой, нашто я вам гэта гавару? Забудзьце... Гэты дзiвосны вечар абуджае давер'е, нават рызыкоўнае... Мне так быў патрэбен, - прамовiла яна з адчаем, - гэтакi вечар, каб ён быў тут... са мною...
У цемнаце пацяклi слёзы. Яна адвярнулася i выцерла вочы.
- Урэшце я маладая, зусiм маладая, i жыццё маё скончана... Я самая няшчасная з жанчын.
Эцьен дакрануўся да яе рукi:
- Не, няпраўда, што для вас усё скончана... Жыццё не такое... Вясна вяртаецца... На кожную пару - свае кветкi... Аддавацца цалкам мiнуламу шкодна для здароўя i неразумна.
|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|