Кветки па сезону (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 15 из 16

Гэта значыць, пазбаўляць успамiны iх гуманiстычнай сутнасцi. Толькi так. Бо iх прызначэнне - падтрымлiваць нас у жыццi, а не перашкаджаць нам, умацоўваць наш дух, а не расслабляць яго... Паколькi вы i я, мы абое, былi ў шлюбе шчаслiвыя, мы ведаем добра, што гарманiчны шлюб магчымы... Вы не верыце?

Яна не адымала рукi, глядзела на яго мокрымi ад слёз вачамi, нiбы пыталася, потым закiвала галавой:

- Не, я не веру... Сумна не тое, што адчуваеш сум, а тое, што можна i не сумаваць... Я дала слова быць вернай.

- Я таксама! - адказаў ён жорстка. - Вось таму i боль, што любiм.

Афiцыянт запытаўся, што падаць на дэсерт. Яна заказала трускалкi з цукрам i перавяла размову на тэмы нейтральныя.

Назаўтра яна з'явiлася, як заўсёды, каб разам ехаць на могiлкi. Усю дарогу iм было не па сабе. Шафёр папаўся зласлiвы i гаваркi, увесь час бурчаў на прахожых, на палiцыю, на пагоду. Паглыбленыя ў свой роздум, яны даўжэй, чым звычайна, затрымалiся каля магiл. Выйшаўшы з алеi, яны прайшлi каля кучы камення - мiма разбiтых абелiскаў i плiт, дзе яшчэ можна было прачытаць: "Вечная па...", "Дарагой жон..." Габрыела спынiлася.

- Гэта ўсё з тых участкаў, якiя не даглядаюцца, - сказаў Эцьен. - Калi нябожчыка нiхто не наведвае на працягу пэўнай колькасцi год i магiла разбураецца, яе лiквiдуюць, каб ачысцiць месца для iншых.

- Эцьен, - яна ўпершыню назвала яго па iменi. - Як гэта сумна! Мёртвыя, у якiх нiкога няма, якiх нiхто не шкадуе, памiраюць яшчэ раз.

Ён узяў яе за руку, i яна прытулiлася да яго.

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]