Кветки па сезону (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
3 из 16
Ён прынёс сягоння хрызантэмы, палымяныя колеры якiх ёй так падабалiся калiсьцi. Быць не можа, каб яна ляжала пад гэтай плiтой! Ён жа выразна чуе яе голас:
- Ты iзноў прыносiш мне кветкi... Як гэта мiла, дарагi мой!
Ён успомнiў, як не хацеў верыць, як адмаўляўся прызнаць, калi лекар, нахiлiўшыся над сэрцам Люсiлi, сказаў: "Усё скончана". Як магла яна яго пакiнуць? Гэта так не падобна на Люсiль, уважлiвую, далiкатную, якая нiколi не адчайвалася.
Ён паклаў хрызантэмы наўскасяк пад яе прозвiшчам i стаяў перад магiлай, глыбока задумаўшыся. Кожны тыдзень ён прымушаў сябе яшчэ раз прыгадваць хвiлiны былога шчасця: сватанне, шлюбнае падарожжа, доўгiя ночы любвi, цудоўную блiзкасць, калi, седзячы за рабочым сталом, ён падымаў вочы i сустракаў яе таямнiчую, спагадлiвую ўсмешку; потым яны з хваляваннем чакалi нараджэння дзiцяцi. Мiж iмi была поўная згода ва ўсiм: i як абсталяваць кватэру, i ў якi тэатр пайсцi, на якiя спектаклi. Яна чытала яго думкi i наперад ведала, чаго ён хоча. I вось няма нi жонкi, нi сына.
- Бедная Люсiль! Твае апошнiя словы былi, каб мяне супакоiць. I не дагаварыўшы фразы...
Усю зiму ён прыходзiў акуратна ў чацвер. Заўсёды прыносiў ёй розныя кветкi, стараючыся дагадзiць ёй мёртвай, як некалi дагаджаў жывой. На каляды ён успомнiў, як па-дзiцячаму радавалася Люсiль маленькай ёлачцы ў агеньчыках i падарункам, раскладзеным пад зялёнымi галiнкамi. Тады ён убраў яе магiлу хвойнымi лапкамi, верасам i вастралiстам.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|