Кветки па сезону (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 4 из 16

Потым, тыдзень за тыднем, днi рабiлiся даўжэйшымi, i ў продажы з'явiлiся новыя кветкi.

Аднойчы ў сакавiку ён прынёс ёй букет фiялак i прымул. Неба было сiняе, паветра цёплае, сонечныя блiкi клалiся на мармур. Чамусьцi яму стала прыемна,| i ён адразу ж упiкнуў сябе за гэта.

Як заўсёды, ён увайшоў задуменны. "Ты любiла вясну. Кожны год у той дзень, калi ўжо можна было выйсцi без палiто, прышпiлiўшы да плацця жывую кветку, у цябе быў такi ўрачысты выгляд! Ты была, як багiня! I гэтага я ўжо нiколi не пабачу..." Мiжвольна ён павярнуў галаву. Маладая жанчына, апранутая ў чорнае, iшла па дарожцы i спынiлася метраў за дзесяць ад яго перад магiлай. Яна прынесла кветкi i з любоўю паклала iх на камень, укленчыўшы на прыступку.

Яе твар быў часткова прыкрыты капелюшом. Эцьен чакаў моманту, калi яна паверне галаву. Нарэшце яна паднялася, i вiдаць было, што яна плакала. Сур'ёзная, з правiльнымi рысамi твару. Чорныя валасы абрамлялi высокi лоб. Плашч i доўгая жакетка падкрэслiвалi тонкi стан. Яна пайшла не аглядаючыся i, мiнаючы магiлы i помнiкi, выбралася на цэнтральную алею. Калi крокi зацiхлi, ён падышоў да таго каменя, перад якiм на каленях стаяла жанчына, i прачытаў: "Антуан Канстан. 1891-1928". Значыць, яна плакала не па сыне, не па бацьку, а па мужу. Потым падумаў: "А можа, каханак?" Але ў гэта не верылася.

У наступны чацвер, без усякiх намераў, проста так, ён з'явiўся дакладна а той жа гадзiне. Яна не прыйшла. Ён заставаўся доўга, нечага чакаў, i настрой у яго быў куды больш маркотны, чым звычайна. Яму стала шкада сябе. Жыццё пустое. Сяброў няма.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]