Кветки па сезону (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
5 из 16
Люсiль i ён трымалiся далей ад раднi, не жадаючы, каб нехта трэцi ўмешваўся ў iх iнтымныя справы.
"Якая вялiкая рознiца, - разважаў ён, - памiж тымi нашымi вечарамi i цяперашняй маёй адзiнотай! Як сумна абедаць наспех, без апетыту, потым садзiцца ў крэсла чытаць вячэрнiя газеты, прымушаць сябе зацiкавiцца якой-небудзь кнiгай, лажыцца спаць i пакутаваць ад бяссоннiцы".
Праца захапляла яго толькi тады, калi ў гэтым прымала ўдзел i жонка. Ён чытаў ёй усё, што пiсаў, i ахвотна слухаў яе заўвагi, заўсёды трапныя i разумныя. Але прыходзiў час, i яны замыкалiся ў пакоi. Якой чароўнай была яна ў начным туалеце, распусцiўшы залацiстыя валасы! Няўжо ён нiколi не будзе мець такога шчасця?
Нiколi, нiколi! Ён павiнен навекi адмовiцца ад ласкi. Жанiцца яшчэ раз, заляцацца да другой жанчыны? Нават думка аб гэтым здавалася блюзнерскай. Як ён можа паўтарыць другой тыя самыя словы, якiя шаптаў незабыўнай Люсiлi? Хiба можна ўпускаць чужую жанчыну ў жыллё, поўнае ўспамiнаў аб любай Люсiлi? Мэбля была застаўлена яе партрэтамi. У шафах па-ранейшаму вiселi яе плаццi. Мадам Абан, яе мачыха, прыехаўшы на пахаванне з правiнцыi, параiла яму здаць усё ў прытулак для бедных.
- Так, так... А то як жа... Што вы будзеце з iмi рабiць, галубок?.. Яны толькi смутку дабавяць.
Згадзiцца з такой прапановай ён палiчыў злачынствам.
Паблiзу пратупала нейкая бабуля. Яна трымала ў руках бляшанку з вадой i, мабыць, збiралася палiваць кветкi. Хмара праплыла перад сонцам. Эцьен здрыгануўся, зiрнуў апошнi раз на шэрую мармуровую плiту i накiраваўся да выхаду.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|