Кветки па сезону (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
7 из 16
Яна гэтага яўна не жадала, бо крочыла шпарка, не аглядаючыся.
Аднойчы ў майскi дзень, калi Эцьен, iдучы да Люсiлi, мiнаў надмагiльныя збудаваннi багацеяў, ён пачуў сярдзiты голас i ўбачыў вядомага яму вартаўнiка, якi трымаў за руку тую самую бабулю, што праходзiла тут не раз, носячы ваду. Старая прабавала вырвацца. Вартаўнiк клiкаў у сведкi даму ў чорным, што стаяла паблiзу, але, заўважыўшы Эцьена, звярнуўся да яго:
- Ага... Вас, месье, гэта таксама датычыцца.
Эцьен, з букетам у руках, падышоў да вартаўнiка.
- Што тут такое?
- Ды вось гэтая жанчына крадзе кветкi, i я яе сёння злавiў... Так, так, мадам... Яна брала ў вас i ў вас таксама, месье... Я сачу за ёю некалькi тыдняў, нарэшце злодзей папаўся.
Маладая дама была ўзрушана.
- Адпусцiце яе, - папрасiла яна. - Для мяне гэта не мае нiякага значэння. Кветкi павялi: я ж i прыйшла сюды, каб iх перамянiць.
- Павялi... але ж не ўсе, - сказаў вартаўнiк. - Яна выбiраць умее, з кожнага букета выцягне што лепшае. Вы адно гляньце нумар сто сёмы, восьмая дзялянка, пабачыце яе гаспадарку. Там поўная шклянка ландышаў, i ўсё задарма, паверце. Адусюль напрыносiла.
- Што ж тут дрэннага? - прамовiла дама. - Яна ж iмi не гандлюе.
- Чаму вы гэта робiце? - спытаў, разглядваючы бабулю, Эцьен, i тая апусцiла вочы. Выгляд у яе быў даволi iнтэлiгентны.
- Чаму вы гэта робiце? - паўтарыў ён. - У вас няма грошай купiць кветак? Праўда?
Бабуля падняла галаву:
- Вядома, праўда... А вы як думалi?.. Думаеце, iншая прычына?.. Што б вы, скажам, рабiлi, мадам, каб тут у вас была магiла сына...
|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|