Мартэнава дачка (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
4 из 8
Бэнуа як прыкiпеў за ровам; прамiнула з гадзiну часу, ужо i дзяўчына даўно знiкла ў хаце, а ёнусё не кранаўся з месца. Дадому ён вярнуўся ўзрушаны яшчэ мацней, чым пры першай сустрэчы.
Цэлы месяц яго думкi былi заняты адной Мартэнавай дачкой; ён ажно ўздрыгваў, калi пры iм згадвалася яе iмя. У яго дарэшты прапаў апетыт, па начах ён аблiваўся потам i амаль не спаў.
Штонядзелi, у час абеднi, ён не зводзiў з яе вачэй. Яна заўважыла гэта i стала яму ўсмiхацца, палашчаная такiм непрыхаваным залюбаваннем.
Неяк вечарам ён зусiм неспадзявана сустрэўся з ёю на палявой дарозе. Яна ўбачыла яго i спынiлася. Ад спалоху i ўсхваляванасцi ў яго ажно перацяло дыханне, але ён усё-такi цвёрда рушыў да яе з намерам сказаць усё. I, запiнаючыся, загаварыў:
- Ну вось, васпанна Мартэн, самi бачыце, далей так цягнуцца не можа.
- Што далей так цягнуцца не можа, Бэнуа? - перапытала дзяўчына з усмешкаю.
- Што я цэлымi днямi думаю пра вас.
Яна паставiла рукi ў бокi:
- А хiба я прымушаю вас?
- Прымушаеце... - Бэнуа запнуўся. - Прымушаеце; я ўжо нi пiць, нi есцi не магу, нi сну, нi пярэдыху не маю.
- То чым жа тады вылечыць вас ад гэтага? - прашаптала яна.
Ён разгубiўся: рукi яго абвiслi, вочы скруглелi, рот прыадкрыўся.
Яна моцна адштурхнула яго i ўцякла. З гэтага дня яны пачалi сустракацца то каля межавых равоў, то на дарозе ў ярах, то ў прывечарэлым полi, калi ён пасля працы вёў дадому коней, а яна гнала з пашы сваiх кароў.
Бэнуа адчуваў, як неадольная сiла вабiць яго да Мартэнавай дачкi, ён цягнуўся да яе i душой, i целам.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|