Мартэнава дачка (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
6 из 8
Ну, вось i ўсё,вось i ўсё нарэшце. Гэта разлучала iх яшчэ болей, чым сам шлюб. Папраўдзе, гэтак было нават лепей.
Прамiнаў месяць за месяцам. Бывалi выпадкi, што ён бачыў яе на дарозе, калi яна ацяжэлай паходкай iшла ў сяло. Угледзеўшы яго, яна чырванела, угiнанала галаву i прыспешвала хаду. А ён увогуле зварочваў убок, каб не сутыкацца з ёю, не сустрэцца позiркам.
Яго жахала думка, што ў любы дзень ён можа апынуцца з ёю з вока на вока, i тады давядзецца загаварыць. А што ён мог сказаць ёй цяпер пасля ўсяго, што было сказана некалi, калi ён браў яе рукi ў свае i цалаваў яе валасы на скронях? Зноў i зноў прыгадвалiся яму спатканнi каля равоў. Подла ўсё-такi яна зрабiла - i гэта пасля ўсiх яе абяцанак!
I ўсё ж маркота спакваля ў яго сэрцы саступала месца лёгкай журбе. Нарэшце настаў i такi дзень, калi ён упершыню зноў, як некалi, рушыў на прагулку па дарозе, якая пралягала паблiзу Мартэнавай фермы. Неўзабаве завiднеўся дах яе дома. Вось тут, тут жыве яна - з другiм!.. Пышна цвiлi яблынi, на сметнiку кукарэкалi пеўнi... Сядзiба выглядала спусцелаю: гаспадары выправiлiся ў поле - быў разгар вясеннiх работ. Бэнуа спынiўся каля загароды, абвёў позiркам падвор'е. Каля будкi драмаў сабака, да копанкi нетаропка iшлi адно за адным трое цялят. Тоўсты iндык распускаў хвост каля парога, фасонiста, як спявак на сцэне, пахаджаў перад чарадой курэй.
Бэнуа прыпёрся да слупка: нечакана чамусьцi страшэнна захацелася плакаць. Але тут з дома да яго даляцеў крык, доўгi адчайны лямант.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|