Мартэнава дачка (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 8 из 8

З каханнем было кончана. Якiм такiм чынам? Чаму? Ён i сам не змог бы растлумачыць. Але тое, што цяпер адбылося, вылечыла яго так, як не вылечылi б i дзесяць гадоў разлукi.

Яна - зняможаная, усхваляваная - папыталася:

- Хто хоць у мяне?

Ён спакойна адказаў:

- Дзяўчынка, ды такая гожанькая!

Яны памаўчалi. Неўзабаве парадзiха цiха папрасiла:

- Пакажы мне яе, Бэнуа.

Ён узяў немаўля на рукi i, нiбы пасвянцоны бохан хлеба, падаў мацi - i раптам дзверы расчынiлiся i на парозе стаў Iзiдор Валэн.

У першы момант ён нiяк не мог уцямiць, што тут да чаго; нарэшце, зразумеў усё.

Збянтэжаны Бэнуа залепятаў:

- Я праходзiў мiма... Iду гэта сабе мiма i раптам чую - крычыць... Ну, я i прыбег... Вось тваё дзiця, Валэн!

Муж са слязьмi на вачах ступiў да Бэнуа, узяў у яго з рук пакуначак, пацалаваў немаўлятка ды так i замёр, не могучы вымавiць слова; потым паклаў дзiця на ложак i падаў Бэнуа абедзве рукi:

- Дай руку, Бэнуа, дай руку! Цяпер мiж намi, сам бачыш, усё сказана.... Хочаш - будзем сябрамi, вернымi сябрамi, га?

I Бэнуа адказаў:

- Хачу, вядома, хачу!

|< Пред. 4 5 6 7 8 >|

Java книги

Контакты: [email protected]