Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 11 из 197

Балу закiнуў за ягослоўца. А я да слова Балу дадам буйвала, тлустага, толькi што забiтага ўсяго за паўмiлi адсюль, калi вы прымеце чалавечае дзiцяня ў Чараду, як належыць паводле Закону. Хiба гэта так цяжка?

Тут узняўся шум, i дзесяткi галасоў закрычалi разам:

- Што за бяда? Яно памрэ ў час зiмовых дажджоў. Яго спапялiць сонца. Што можа зрабiць нам голае жабяня? Няхай бегае з Чарадой. А дзе буйвал, Багiра? Давайце прымем дзiцяня!

Маўглi па-ранейшаму забаўляўся каменьчыкамi i не бачыў, як ваўкi адзiн за другiм падыходзiлi i аглядалi яго. Нарэшце ўсе яны пайшлi з узгорка па забiтага буйвала, i засталiся толькi Акела, Багiра, Балу i сям'я Жабяняцi Маўглi. Шэр-Хан усё яшчэ роў у цемры - ён вельмi раззлаваўся, што Маўглi не аддалi яму.

- Так, так, равi мацней! - сказала Багiра сабе ў вусы. - Прыйдзе час, калi гэтае галышаня прымусiць цябе раўцi iншым голасам, або я зусiм не разбiраюся ў людзях.

- Добра мы зрабiлi! - сказаў Акела. - Людзi i iх дзiцяняты вельмi разумныя. Калi-небудзь Маўглi стане нам памочнiкам.

- Ага, памочнiкам у цяжкую часiну, бо нiхто не можа быць важаком Чарады вечна, - сказала Багiра.

Акела нiчога не адказаў. Ён думаў пра той час, якi надыходзiць для кожнага важака Чарады, калi сiла паступова пакiдае яго. Ваўкi забiваюць важака, калi ён зусiм аслабее, а на яго месца становiцца новы важак, каб з цягам часу таксама быць забiтым.

- Вазьмi дзiцяня, - сказаў ён Бацьку Ваўку, - i выхоўвай яго, як належыць выхоўваць сыноў Вольнага Народа.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]