Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 12 из 197



Так Жабянятка Маўглi быў прыняты ў Сiянiйскую Чараду - за буйвала i добрае слова Балу.

Цяпер вам давядзецца прапусцiць ажно дзесяць цi адзiнаццаць гадоў i хiба толькi здагадвацца пра тое, якiм незвычайным жыццём жыў Маўглi сярод ваўкоў, бо калi пра яго напiсаць падрабязна, выйшла б многа-многа кнiг. Ён рос разам з ваўчанятамi, хоць яны, вядома, сталi дарослымi ваўкамi куды раней, чым ён выйшаў з малалецтва, i Бацька Воўк вучыў яго свайму рамяству i тлумачыў усё, што адбываецца ў джунглях. I таму кожны шолах у траве, кожны павеў цёплага начнога ветрыку, кожны крык савы над галавой, кожны рух кажана, што на ляту зачапiўся кiпцюрыкамi за галiнку дрэва, кожны ўсплёск маленькай рыбкi ў сажалцы вельмi шмат значылi для Маўглi. Калi ён нiчому не вучыўся, ён драмаў, седзячы на сонцы, еў i зноў засынаў. Калi яму бывала горача i хацелася асвяжыцца, ён плаваў у лясных азёрах; а калi яму хацелася мёду цi арэхаў (ад Балу ён даведаўся, што мёд i арэхi гэткiя ж смачныя, як i сырое мяса), ён лез па iх на дрэва - Багiра паказала яму, як гэта робiцца. Багiра расцягвалася на суку i клiкала:

- Iдзi сюды, Маленькi Брат!

Спачатку Маўглi чапляўся за сукi, як звярок-лянiвец, а потым навучыўся скакаць з галiны на галiну амаль гэтак жа смела, як шэрая малпа. На Скале Рады, калi збiралася Чарада, у яго таксама было сваё месца. Там ён прыкмецiў, што нiводзiн воўк не можа вытрымаць яго пiльны позiрк i апускае вочы перад iм, i тады, дзеля пацехi, ён пачаў пiльна глядзець на ваўкоў.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]