Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
13 из 197
Здаралася, ён выцягваў сваiм сябрам стрэмкi з лап - ваўкi вельмi пакутуюць ад калючакi дзядоўнiку, што ўпiваюцца ў iх шкуру. Начамi ён спускаўся з узгоркаў на апрацаваныя палеткi i з цiкаўнасцю сачыў за людзьмi ў хацiнах, але не адчуваў да iх даверу. Багiра паказала яму квадратную скрынку са спускнымi дзверцамi, так хiтра схаваную ў гушчары, што Маўглi сам ледзь не трапiў у яе, i сказала, што гэта пастка. Больш за ўсё ён любiў хадзiць з Багiрай у цёмную, гарачую глыбiню лесу, засынаць там на ўвесь дзень, а ўночы глядзець, як палюе Багiра. Яна забiвала направа i налева, калi была галодная. Гэтак жа рабiў i Маўглi. Але калi хлопчык падрос i пачаў усё разумець, Багiра сказала яму, каб ён нiколi не чапаў свойскую жывёлу, бо за яго заплацiлi выкуп Чарадзе, забiўшы буйвала.
- Усе джунглi твае, - гаварыла Багiра. - Ты можаш паляваць на любую дзiчыну, якая табе пад сiлу, але за таго буйвала, якi выкупiў цябе, ты не павiнен чапаць нiякай свойскай жывёлы, нi маладой, нi старой. Такi Закон Джунгляў.
I Маўглi слухаўся безагаворачна.
Ён рос i рос - дужым, якiм i павiнен расцi хлопчык, якi мiмаходам вучыцца ўсяму, што трэба ведаць, нават не думаючы, што вучыцца, i клапоцiцца толькi пра тое, каб здабыць сабе ежу.
Мацi Ваўчыха аднойчы сказала яму, што Шэр-Хану нельга давяраць i што калi-небудзь яму давядзецца забiць Шэр-Хана. Ваўчаня нi на хвiлiну не забылася б пра гэтую параду, а Маўглi забыўся, бо быў усяго толькi хлопчык, хоць i назваў бы сябе ваўком, калi б умеў гаварыць на чалавечай мове.
|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|