Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
15 из 197
Балу гэта ведае, ведаю я, ведае ўся Чарада, ведае нават сама дурны алень. I Табакi табе гэта гаварыў таксама.
- Ха-ха! - сказаў Маўглi. - Табакi прыходзiў да мяне нядаўна, грубiянiў, гаварыў, што я безвалосы шчанюк, не ўмею нават выкопваць земляныя арэхi, але я злавiў яго за хвост i стукнуў разы два аб пальму, каб ён паводзiў сябе больш далiкатна.
- Ты зрабiў кепска: Табакi хоць i баламут, але ведае шмат такога, што датычыцца якраз цябе. Расплюшч вочы, Маленькi Брат. Шэр-Хан не смее забiць цябе ў джунглях, але не забывай, што Акела вельмi стары. Хутка прыйдзе такi дзень, калi ён не здолее забiць буйвала, i тады ўжо не будзе важаком. Тыя ваўкi, што бачылi цябе на Скале Рады, таксама састарылiся, а маладых кульгавы тыгр пераканаў, што чалавечаму дзiцяняцi не месца ў Воўчай Чарадзе. Мiне няшмат часу, i ты станеш чалавекам.
- А што такое чалавек? Хiба яму нельга бегаць са сваiмi братамi? - спытаў Маўглi. - Я нарадзiўся ў джунглях, я слухаўся Закону Джунгляў, i няма нiводнага ваўка ў Чарадзе, у якога я не выцягнуў бы стрэмкi. Усе яны - мае браты!
Багiра выцягнулася на ўвесь рост i заплюшчыла вочы.
- Маленькi Брацiк, - сказала яна, - памацай у мяне пад скiвiцай.
Маўглi працягнуў сваю дужую смуглую руку i на шаўкавiстай шыi Багiры, там, дзе пад блiскучай поўсцю перакочваюцца вялiзныя мускулы, намацаў маленькую лысiнку.
- Нiхто ў джунглях не ведае, што я, Багiра, нашу гэтую метку - след нашыйнiка. Але я нарадзiлася сярод людзей. Маленькi Брат, сярод людзей памерла мая мацi - у звярынцы каралеўскага палаца ва Ўдайпуры.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|