Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 17 из 197

Сэрца падказвае мне, што калi Акела дасць маху на наступным паляваннi - а яму з кожным разам становiцца ўсё цяжэй i цяжэй забiваць, ваўкi перастануць слухацца яго i цябе. Яны збяруць на Скале Рады Народ Джунгляў, i тады... тады... Я ведаю, што рабiць! - крыкнула Багiра i падхапiлася. - Iдзi хутчэй унiз, у далiну, у хацiны людзей, i дастань у iх Чырвоную Кветку. У цябе будзе тады саюзнiк дужэйшы за мяне, i за Балу, i за тых ваўкоў Чарады, якiя любяць цябе. Дастань Чырвоную Кветку!

Чырвонай Кветкай Багiра называла агонь, бо нiводзiн звер у джунглях не назаве агонь яго сапраўдным iменем. Усе звяры смяртэльна баяцца агню i прыдумваюць сотнi iмёнаў, абы толькi не называць яго сапраўдным iменем.

- Чырвоную Кветку? - сказаў Маўглi. - Яна расце перад хацiнамi на змярканнi. Я дастану яе.

- От гэта гаворыць дзiця чалавека! - з гордасдю сказала Багiра. - Не забудзь, што гэтая кветка расце ў маленькiх гаршках. Раздабудзь яе як мага хутчэй i трымай пры сабе, пакуль яна не спатрэбiцца.

- Добра! - сказаў Маўглi. - Я iду. Але цi ўпэўнена ты, о мая Багiра, - ён абвiў рукою яе цудоўную шыю i зазiрнуў глыбока ў вялiкiя вочы, - цi ўпэўнена ты, што ўсё гэта хiтрыкi Шэр-Хана?

- Так, клянуся зламаным замком, якi вызвалiў мяне, Маленькi Брат!

- Тады клянуся буйвалам, што выкупiў мяне, я заплачў за гэта Шэр-Хану спаўна, а можа, нават i з лiшкам, - сказаў Маўглi i памчаўся прэч.

"Вось чалавек! У гэтым вiдаць чалавек, - сказала сама сабе Багiра i легла зноў.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]