Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 179 из 197



- Добрага палявання! - сказаў Пхао, быццам Акела быў яшчэ жывы, а потым павярнуўся i кiнуўцераз пакусанае плячо астатнiм: - Выйце, сабакi! Сёння памёр Воўк!

Затое з усёй чарады рудых сабак, з двухсот паляўнiчых Дэкана, якiя выхвалялiся тым, што нiшто жывое ў джунглях не можа iм супрацiўляцца, нiводзiн не вярнуўся ў Дэкан з гэтай весткай.

ВЯСНОВЫ БЕГ

На другi год пасля вялiкай бiтвы з Дзiкiмi Сабакамi i смерцi Акелы Маўглi было гадоў семнаццаць. З выгляду ён здаваўся старэйшым, бо ад узмоцненага руху, сама лепшай ежы i звычкi купацца, як толькi яму станавiлася горача або душна, ён зрабiўся не па гадах дужы i рослы. Калi яму трэба было агледзець лясныя дарогi, ён мог паўгадзiны вiсець, трымаючыся адной рукой за галiну. Ён мог спынiць на бягу маладога аленя i павалiць яго на бок, ухапiўшы за рогi. Мог нават збiць з ног вялiкага дзiка з тых, што жывуць у балотах на поўначы. Народ Джунгляў, якi раней баяўся Маўглi, паколькi ён меў вялiкi розум, цяпер пачаў баяцца яго сiлы, i калi Маўглi спакойна iшоў па сваiх справах, шэпт пра яго прыход расчышчаў перад iм лясныя сцежкi. I ўсё ж яго позiрк заставаўся заўсёды лагодным. Нават калi ён бiўся, яго вочы не палалi агнём, як у чорнай пантэры Багiры. Яго позiрк станавiўся толькi больш уважлiвым i ажыўленым, i гэта было незразумела нават для самой Багiры.

Аднойчы яна спытала пра гэта Маўглi. Ён засмяяўся i адказаў:

- Калi я прамахнуся на паляваннi, дык бываю злосны. Калi пагаладаю днi два, дык бываю вельмi злосны. Хiба па маiх вачах гэта не прыкметна?

- Рот у цябе галодны, - сказала яму Багiра, - а па вачах гэтага не вiдаць.

|< Пред. 177 178 179 180 181 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]