Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
18 из 197
- О Шэр-Хан, не ў добрую часiну надумаўся ты паляваць на Жабянятка дзесяць гадоў назад!"
А Маўглi быў ужо далёка-далёка ў лесе. Ён бег з усiх ног, i сэрца ў iм палала. Ён дабег да пячоры, калi ўжо слаўся вячэрнi туман. Маўглi спынiўся, каб адсапцiся, i паглядзеў унiз, у далiну. Ваўчанят не было дома, але Мацi Ваўчыха па дыханнi свайго Жабяняцi зразумела, што Маўглi нечым усхваляваны.
- Што здарылася, сынок? - спытала яна.
- Шэр-Хан, нiбы кажан, разносiць плёткi, - абазваўся ён. - Я iду сёння на паляванне на ўзараныя палеткi.
I ён рынуўся ўнiз, праз кусты, да ракi на дне далiны, але адразу спынiўся, бо пачуў выццё Чарады, якая выйшла на паляванне. Ён пачуў i стогн загнанага аленя, i яго пырханне, калi алень павярнуўся, каб абараняцца. Потым пачулася злоснае, лютае дзяўканне маладых ваўкоў:
- Акела! Акела! Няхай воўк-адзiнец пакажа сваю сiлу! Дарогу Важаку Чарады! Скачы, Акела!
Мусiць, воўк-адзiнец скочыў i прамахнуўся, бо Маўглi пачуў, як ляснулi яго зубы, i кароткi вiск, калi алень збiў Акелу з ног пярэднiм капытом.
Маўглi больш не чакаў, а кiнуўся бегма ўперад. Неўзабаве пачалiся засеяныя палеткi, дзе жылi людзi, i выццё ззаду ў яго чулася ўсё слабей i слабей, усё больш глуха i глуха.
- Багiра казала праўду, - прашаптаў ён, задыхаючыся, i скруцiўся ў клубок на кучы травы пад акном хацiны. - Заўтра рашаючы дзень i для мяне i для Акелы.
Потым, прытулiўшыся тварам да акна, ён пачаў глядзець на агонь у ачагу.
|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|