Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
180 из 197
На паляваннi ты, ясi цi плаваеш - яны заўсёды адны i тыя ж, як камень у дождж i ў пагоду.
Маўглi лянiва зiрнуў на пантэру з-пад доўгiх веек, i яна, як заўсёды, апусцiла галаву. Багiра ведала, хто яе гаспадар.
Яны ляжалi на схiле гары высока над ракой Вайнгангай, i ранiшнiя туманы распасцiралiся пад iмi зялёнымi i белымi палосамi. Калi ўзышло сонца, гэтыя палосы туману ператварылiся ў хвалiстае чырвона-залатое мора, потым узнялiся ўгору, i нiзкiя, косыя промнi леглi на сухую траву, дзе адпачывалi Маўглi з Багiрай. Халодная пара наблiжалася да канца, лiстота на дрэвах завяла i пацямнела, i ад ветру ў ёй узнiкаў сухi аднастайны шолах. Адзiн маленькi лiсток шалёна бiўся аб галiнку ад ветру. Гэта разбудзiла Багiру. Яна ўдыхнула ранiшняе паветра з працяглым, глухiм кашлем, перакулiлася на спiну i пярэднiмi лапамi ўдарыла па трапяткiм лiстку.
- Год прыйшоў да павароту, - сказала яна. - Джунглi рушылi ўперад. Наблiжаецца Час Новых Прамоў. I лiсток гэта ведае. Гэта вельмi добра!
- Трава яшчэ сухая, - адказаў Маўглi, вырываючы з карэннем пучок травы. Нават Вясновае Вочка (маленькая чырвоная кветачка, падобная на васковы званочак), - нават Вясновае Вочка яшчэ не распусцiлася... Багiра, цi да твару чорнай пантэры валяцца на спiне i бiць лапамi па паветры, быццам лясной кошцы?
- Аоу! - адгукнулася Багiра. Вiдаць было, што яна думае пра штосьцi iншае.
- Паслухай, ну цi да твару чорнай пантэры гэтак крыўляцца, кашляць, выць i качацца па траве? Не забывайся, што мы з табой гаспадары джунгляў.
|< Пред. 178 179 180 181 182 След. >|