Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
181 из 197
- Так, гэта праўда, я чую, дзiцяня. - Багiра паспешлiва перавярнулася i абтрэсла пыл са сваiх ускудлачаных чорных бакоў (яна якраз лiняла пасля зiмы). - Вядома, мы з табой гаспадары джунгляў! Хто гэткi дужы, як Маўглi? Хто гэткi мудры?
Яе голас быў дзiўна працяглы, i Маўглi азiрнуўся паглядзець, цi не смяецца з яго чорная пантэра, бо ў джунглях шмат слоў, гучанне якiх разыходзiцца з сэнсам.
- Я сказала, што мы з табой, вядома, гаспадары джунгляў, - паўтарыла Багiра. - Хiба я памылiлася? Я не ведала, што дзiцяня больш не ходзiць па зямлi. Значыцца, яно лятае?
Маўглi сядзеў, абапёршыся локцямi на каленi, i пазiраў на далiну, асветленую сонцам. Дзесьцi ў лесе пад гарою птушка спрабавала хрыплым, фальшывым голасам першыя ноты сваёй вясновай песнi. Гэта быў толькi цень паўнагучнай, пералiвiстай песнi, якая разлiецца па джунглях пазней. Але Багiра пачула яе.
- Гэта Ферао, чырвоны дзяцел, - сказала Багiра. - Ён памятае. Мне таксама трэба ўспомнiць маю песню. - I яна пачала вуркатаць i напяваць сама сабе, час ад часу змаўкаючы i прыслухоўваючыся.
У джунглях Iндыi поры года пераходзяць адна ў другую амаль непрыкметна. Iх як быццам усяго дзве: сухая i дажджлiвая, але калi прыгледзецца да патокаў дажджу i воблакаў смецця i пылу, дык выявiцца, што ўсе чатыры пары года змяняюць адна адну ў належным парадку.
|< Пред. 179 180 181 182 183 След. >|