Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 182 из 197

Сама дзiвоснае ў джунглях - вясна, бо ёй не прыходзiцца ўкрываць голае, чыстае поле новай травой i кветкамi, ёй трэба прабiцца скрозь леташнюю, яшчэ зялёную лiстоту, над якой злiтавалася мяккаязiма, каб стомленая, напаўадзетая зямля зноў адчула сябе юнай i свежай. I вясна гэта робiць так хораша, што няма на свеце другой такой вясны, як у джунглях.

Настае дзень, калi ўсё ў джунглях блякне i самi пахi, якiмi насычана цяжкае паветра, нiбы старэюць i выдыхаюцца. Гэтага не растлумачыш, але гэта адчуваецца. Потым надыходзiць другi дзень, калi ўсе пахi новыя i чароўныя i зiмовая поўсць сыходзiць у звяроў доўгiмi злямчанымi шматкамi. Пасля гэтага выпадае iншы раз невялiкi дожджык, i ўсе дрэвы, кусты, бамбук, мох i сакавiтае лiсце раслiн, абудзiўшыся, iдуць у рост з шумам, якi можна чуць. А за гэтым шумам i ўночы i ўдзень струменiцца нягучны гул. Гэта шум вясны, трапяткi гуд не гудзенне пчол, i не цурчанне вады, i не вецер у вяршалiнах дрэў, а голас прыгрэтага сонца, шчаслiвага свету.

Раней Маўглi заўсёды радаваўся змене пораў года. Гэта ён заўсёды прыкмячаў першае Вясновае Вочка глыбока ў гушчары травы i першую граду вясновых воблакаў, якую ў джунглях нi з чым не зблытаеш. Яго голас можна было пачуць уночы, пры святле зорак, у сырых нiзiнах, густа ўсыпаных кветкамi; там ён падпяваў хору вялiкiх жаб або перадражнiваў маленькiх соў-пярэваратняў, што вухкаюць усю вясновую ноч навылёт. Як i ўвесь яго народ, з чатырох пораў года ён выбiраў вясну для сваiх вандровак - проста дзеля асалоды бегаць, рассякаючы цёплае паветра, ад змяркання да ранiшняй зоркi i вяртацца, рагочучы i задыхаючыся, у вянку са свежых кветак.

|< Пред. 180 181 182 183 184 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]