Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 184 из 197

Яны былi далёка iне чулi яго, бо спявалi вясновыя песнi разам з iншымi ваўкамi.

"Так, - сказаў сам сабе Маўглi, хоць у душы i разумеў, што праўда не на яго баку, - вось калi Дзiкiя Сабакi прыйдуць з Дэкана або Чырвоная Кветка пачне танцаваць у бамбуку, тады ўсе джунглi, хныкаючы, бягуць да Маўглi i называюць яго вялiкiмi, як слон, iмёнамi. А цяпер, таму што запунсавела Вясновае Вочка, усе джунглi ашалелi, як шакал Табакi..."

Маўглi папаляваў у гэты вечар рана i еў мала, каб не пацяжэць перад вясновым бегам. Гэта была сапраўдная белая ноч, як яе называюць. Усе раслiны з ранiцы, здавалася, паспелi вырасцi больш, чым за месяц. З галiнкi, якая напярэдаднi была ў жоўтых лiстках, закапаў сок, калi Маўглi зламаў яе. Мох густа кучаравiўся пад яго нагамi, вострыя краi маладой травы не рэзалi рук.

Маўглi гучна заспяваў ад вялiкай радасцi, пачынаючы свой бег. Гэта было больш за ўсё падобна на палёт, бо Маўглi выбраў доўгi схiл, якi апускаўся да паўночных балотаў цераз густы зараснiк, дзе пругкая глеба заглушала гук яго крокаў. Чалавек, выхаваны чалавекам, не раз спатыкнуўся б, выбiраючы дарогу пры падманлiвым святле месяца, а ногi Маўглi, прывучаныя доўгiмi гадамi жыцця ў лесе, неслi яго лёгка, як пёрка. Калi гнiлы ствол або нябачны камень траплялi яму пад ногi, ён не запавольваў бегу i пераскокваў цераз iх без напружання, без намагання.

|< Пред. 182 183 184 185 186 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]