Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
185 из 197
Калi яму надакучвала бегчы па зямлi, ён, нiбы малпа, хапаўся рукамi за моцную лiяну i хутчэй узлятаў, чым узлазiў, на верхнiя тонкiя галiны i падарожнiчаў па дрэвавых дарогах, пакуль у яго не змяняўся настрой. Тады ён зноў спускаўся ўнiз, да зямлi, па доўгай, аброслай лiстамi дузе лiянаў.
Яму траплялiся яшчэ поўныя спёкi лагчыны, акружаныя вiльготнымi скаламi, дзе цяжка было дыхаць ад душнага водару начных кветак; лiяны, спрэс усыпаныя квеценню; цёмныя прасекi, дзе святло месяца ляжала палосамi, правiльнымi, як клеткi мармуровай падлогi; гушчарнiкi, дзе малады зараснiк быў яму па грудзi i быццам рукамi абдымаў яго за талiю; вяршынi ўзгоркаў, увянчаныя абломкамi скалаў, дзе ён пераскокваў з каменя на камень над норамi перапалоханых лiсiц. Да яго далятала слабае, далёкае "чух-чух" дзiка, якi вастрыў iклы аб ствол, а праз некаторы час ён сустракаў i самога звера, што ў адзiноце з пенай на храпе i палаючымi вачамi рваў i раздзiраў рыжую кару дрэва. А то ён зварочваў убок, пачуўшы стук рагоў, вурчанне i пыхканне, i пралятаў паўз двух раз'юшаных буйвалаў. Яны пагойдвалiся ўзад i ўперад, угнуўшы галовы, усе ў палосках крывi, якая пры святле месяца здаецца чорнай. Або дзе-небудзь каля рачнога броду ён чуў рык Джакалы, кракадзiла, якi рыкае, як бугай. А iншы раз яму здаралася патрывожыць клубок ядавiтых змей, але, перш чым яны паспявалi кiнуцца на Маўглi, ён ужо ўцякаў прэч па блiскучай рачной гальцы i зноў паглыбляўся ў лес.
Так ён бег гэтай ноччу, то спяваючы, то пакрыкваючы, i адчуваў сябе сама шчаслiвым у джунглях, пакуль пах кветак не сказаў яму, што блiзка балоты, - а яны знаходзiлiся куды далей сама далёкiх лясоў, у якiя ён звычайна хадзiў на паляванне.
|< Пред. 183 184 185 186 187 След. >|