Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 187 из 197

Вялiзны, увесь аблiты граззю буйвал выскачыў з лужыны з такiм грукатам, нiбы побач разарваўся снарад, а Маўглi зарагатаў так, што ажно прысеў.

- Расказвай цяпер, як безвалосы воўк з Сiянiйскай Чарады пасвiў цябе, Меса! - крыкнуў ён.

- Воўк? Ты? - чмыхнуў буйвал, месячы нагамi гразь. - Усе джунглi ведаюць, што ты пасвiў свойскую жывёлу. Ты гэтакi ж хлапчук, як тыя, што крычаць у пыле вунь там, на засеяных палетках. Ты - воўк з джунгляў! Хiба паляўнiчы будзе поўзаць, як змяя, сярод п'явак i дзеля жарту, якi да твару толькi шакалу, няславiць мяне перад сяброўкай? Выходзь на цвёрдую зямлю,i я... я... - Буйвал гаварыў з пенай па-над ротам, бо на ўсе джунглi няма звера больш запальчывага.

Маўглi з тым жа выразам вачэй пазiраў, як сапе i чмыхае буйвал. Калi стала магчыма што-небудзь пачуць скрозь шум ад пырскаў, якiя ляцелi на ўсе бакi, ён спытаў:

- Якая чалавечая чарада жыве тут, каля балота, Меса? Гэтых джунгляў я не ведаю.

- Iдзi на поўнач! - зароў сярдзiта буйвал, бо Маўглi кальнуў яго даволi моцна. - Гэтак жартуюць каровiны пастухi! Iдзi раскажы пра гэта ў вёсцы каля балота.

- Чалавечая чарада не любiць слухаць пра джунглi, ды я i сам думаю, што лiшняя драпiна на тваёй шкуры - не такая важнасць, каб пра яе расказваць. А ўсё ж я пайду пагляджу на гэтую вёску. Ага, пайду! Супакойся! Не кожную ноч Гаспадар Джунгляў прыходзiць пасвiць цябе.

Ён пераступiў на дрыгвянiсты край балота, добра ведаючы, што буйвал не кiнецца туды за iм, i пабег далей, смеючыся з яго гневу.

- Вунь там зорка сядзiць над самай зямлёй, - сказаў ён i пiльна прыгледзеўся да яе, склаўшы далонi трубкай.

|< Пред. 185 186 187 188 189 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]