Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 188 из 197

- Клянуся буйвалам, якi выкупiў мяне, гэта Чырвоная Кветка, тая самая Чырвоная Кветка, каля якой я ляжаў яшчэ да таго, як трапiў у Сiянiйскую Чараду! А цяпер я ўсё бачыў, i трэба канчаць мой бег.

Балота пераходзiла ў шырокую лугавiну, дзе мiгцеў агеньчык. Ужо вельмi даўно Маўглi перастаў цiкавiцца справамi людзей, але ў гэтую ноч мiгценне Чырвонай Кветкi вабiла яго да сябе, нiбы новая здабыча.

- Пагляджу, - сказаў ён сабе, - цi вельмi змянiлася чалавечая чарада.

Забыўшы пра тое, што ён не ў сябе ў джунглях, дзе можа рабiць усё, што ўздумаецца, Маўглi бесклапотна ступаў па ўсыпанай расой траве, пакуль не дайшоў да той хацiны, дзе гарэў агеньчык. Тры-чатыры сабакi ўзнялi брэх, Маўглi быў ужо на ўскраiне вёскi.

- Хо! - сказаў Маўглi, бясшумна сядаючы i пасылаючы iм у адказ воўчае глухое бурчанне, якое адразу ўцiхамiрыла сабак. - Што будзе, тое будзе, Маўглi, што табе да бярлогаў чалавечай чарады?

Ён пацёр губы, бо ўспомнiў пра той камень, якi рассек iх шмат гадоў назад, калi другая чалавечая чарада прагнала яго ад сябе.

Дзверы хацiны адчынiлiся, i на парозе з'явiлася жанчына. Яна ўзiралася ў цемру. Заплакала дзiця, жанчына павярнулася да яго i сказала:

- Спi! Гэта проста шакал разбудзiў сабак. Хутка развiднее.

Маўглi, седзячы ў траве, задрыжаў, быццам у лiхаманцы. Ён добра памятаў гэты голас, але, каб ведаць пэўна, крыкнуў нягучна, сам дзiвячыся, як лёгка чалавечая мова вярнулася да яго:

- Месуа! О Месуа!

- Хто мяне клiча? - спытала жанчына дрыготкiм голасам.

|< Пред. 186 187 188 189 190 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]