Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 189 из 197



- Хiба ты забыла?- сказаў Маўглi: у горле ў яго перасохла пры гэтых словах.

- Калi гэта ты, скажы, якое iмя я дала табе? - Яна прычынiла дзверы i схапiлася рукою за грудзi.

- Натху! О Натху! - адказаў Маўглi, бо, як вы памятаеце, гэтым iменем назвала яго Месуа, калi ён упершыню прыйшоў у чалавечую чараду.

- Iдзi сюды, сынок! - паклiкала яна.

Маўглi выйшаў на святло i глянуў у твар Месуi, той жанчыны, якая была добрая да яго i якую ён выратаваў калiсьцi ад чалавечай чарады.

Яна пастарэла, i валасы ў яе пасiвелi, але вочы i голас засталiся тыя самыя. Як усе жанчыны, Месуа думала, што ўбачыць Маўглi гэткiм жа, якiм бачыла яго апошнi раз, i здзiўлена ўзняла вочы ад грудзей Маўглi да яго галавы, якая даставала ледзь не да столi.

- Мой сын... - пралепятала яна, падаючы да яго ног. - Але гэта ўжо не мой сын, гэта лясны бог! Ах!

Ён стаяў у чырвоным святле масленай лямпы, высокi, дужы, прыгожы, з нажом на шыi, з чорнымi доўгiмi валасамi, што спадалi на плечы, у вянку з белага язмiну, i яго лёгка было палiчыць за казачнага бога лясоў. Дзiця, што драмала на ложку, усхапiлася i моцна закрычала ад страху. Месуа павярнулася, каб супакоiць яго, а Маўглi стаяў нерухома i пазiраў на збанкi i гаршкi, на скрыню са збожжам i на ўсе людскiя рэчы, такiя незабыўныя для яго.

- Што ты будзеш есцi цi пiць? - прашаптала Месуа. - Гэта ўсё тваё. Мы абавязаны табе жыццём. Але цi той ты, каго я называла Натху, цi ты i праўда лясны бог?

- Я Натху, - сказаў Маўглi, - i я зайшоў вельмi далёка ад дому.

|< Пред. 187 188 189 190 191 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]