Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
192 из 197
Яму не цярпелася кончыць вясновы бег, але дзiця нiзавошта не злазiла з яго рук, аМесуа абавязкова хацела расчасаць яму доўгiя сiнявата-чорныя валасы. Яна расчэсвала iх i спявала просценькiя дзiцячыя песенькi, то называючы Маўглi сынам, то просячы яго надзялiць малое дзiця хоць малюсенькай доляй яго ўлады над джунглямi. Дзверы хацiны былi зачынены, але Маўглi пачуў добра знаёмы гук i ўбачыў, як рот Месуi разявiўся ад страху, калi вялiкая шэрая лапа паказалася з-пад дзвярэй, а за дзвярамi Шэры Брат завыў прыглушана i жаласна.
- Iдзi адсюль i чакай! Вы не захацелi прыйсцi, калi я вас клiкаў, - сказаў Маўглi на мове джунгляў, не паварочваючы галавы, i вялiкая шэрая лапа знiкла.
- Не... не прыводзь з сабою тваiх... слуг, - сказала Месуа. - Я... мы заўсёды жылi мiрна з джунглямi.
- I цяпер мiр, - сказаў Маўглi ўстаючы. - Успомнi тую ноч на дарозе ў Канхiвару. Тады былi дзесяткi такiх, як ён, i ззаду i наперадзе ў цябе. Я, аднак, бачу, што i ўвесну Народ Джунгляў не заўсёды забывае мяне. Мацi, я пайду!
Месуа пакорлiва адступiла ўбок - ён i сапраўды здаваўся ёй лясным богам, але ледзь толькi яго рука дакранулася да дзвярэй, як мацярынская любоў прымусiла яе закiнуць рукi на шыю Маўглi i абдымаць яго, абдымаць без канца.
- Прыходзь! - прашаптала яна. - Сын ты мне цi не сын, прыходзь, бо я люблю цябе! Бачыш, i ён таксама бядуе.
Маленькi хлопчык плакаў, бо чалавек з блiскучым нажом iшоў ад яго.
- Прыходзь зноў, - паўтарыла Месуа. - I ўночы i ўдзень гэтыя дзверы заўсёды адчынены для цябе.
|< Пред. 190 191 192 193 194 След. >|