Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 8 из 197

Пасля гэтага ваўчаняты могуць бегаць, дзе iм захочацца, i пакуль яны не забiлi свайго першага аленя, няма апраўдання таму з дарослых ваўкоў, якi заб'е ваўчаня. Кара за гэта - смерць, калi толькi зловяць забойцу. Падумай з хвiлiну, i ты сам зразумееш, што так i павiнна быць.

Бацька Воўк пачакаў, пакуль яго ваўчаняты падраслi i пачалi бегаць, i ў адну з тых начэй, калi збiралася Чарада, павёў усiх ваўчанят, Маўглi i Мацi Ваўчыху на Скалу Рады. Гэта была вяршыня ўзгорка, усыпаная вялiкiмi валунамi, за якiмi магла схавацца цэлая сотня ваўкоў. Акела, вялiкi шэры воўк-адзiнец, абраны важаком усёй Чарады за сiлу i спрыт, ляжаў на скале, выцягнуўшыся на ўвесь рост. Пад скалой сядзела сорак з лiшнiм ваўкоў усiх узростаў i сама рознай масцi - ад сiвых, як барсукi, ветэранаў, што распраўлялiся адзiн на адзiн з буйвалам, да маладых чорных трацякоў, якiя ў думках лiчылi, што iм гэта таксама пад сiлу. Воўк-адзiнец ужо каля года быў iхнiм важаком. У юнацтве ён два разы трапляў у воўчую пастку, аднойчы людзi яго збiлi i кiнулi, бо парашылi, што ён здох, так што норавы i звычкi людзей былi яму знаёмыя. На Скале Рады амаль нiхто не размаўляў. Ваўчаняты кулялiся пасярэдзiне пляцоўкi, навокал сядзелi iхнiя бацькi i маткi. Час ад часу адзiн з дарослых ваўкоў нетаропка падымаўся, падыходзiў да якога-небудзь ваўчаняцi, пiльна глядзеў на яго i, бясшумна ступаючы, вяртаўся на сваё месца. Iншы раз мацi выпiхвала сваё ваўчаня на святло месяца, баючыся, што яго не заўважаць.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]