Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 9 из 197

Акела заклiкаў са свае скалы:

- Закон вам вядомы, закон вам вядомы! Глядзiце ж, о ваўкi!

I клапатлiвыя мацi падхоплiвалi:

- Глядзiце ж, глядзiце як след, о ваўкi!

Нарэшце - i Мацi Ваўчыха ўся натапырылася, калi падышла iх чарга, - Бацька Воўк выпiхнуў на сярэдзiну круга Жабянятка Маўглi. Маўглi сеў на зямлю, засмяяўся i пачаў забаўляцца каменьчыкамi, што паблiсквалi ў святле месяца.

Акела нi разу не ўзняў галавы, якую ён паклаў на пярэднiя лапы, толькi час ад часу ўсё гэтак жа паўтараў:

- Глядзiце, о ваўкi!

Глухi рык данёсся з-за скалы - голас Шэр-Хана:

- Дзiцяня маё! Аддайце яго мне! Навошта Вольнаму Народу чалавечае дзiцяня?

Але Акела нават i вухам не варухнуў. Ён сказаў толькi:

- Глядзiце, о ваўкi! Навошта Вольнаму Народу слухаць чужакоў? Глядзiце як след!

Ваўкi глуха загырчалi хорам, i адзiн з маладых чатырохгадовых ваўкоў у адказ Акелу паўтарыў пытанне Шэр-Хана:

- Навошта Вольнаму Народу чалавечае дзiцяня?

А Закон Джунгляў гаворыць, што калi пачынаецца спрэчка аб тым, цi можна прыняць дзiцяня ў Чараду, на яго карысць павiнны выказацца сама менш два ваўкi з Чарады, але не бацька i не мацi.

- Хто за гэтае дзiцяня? - спытаў Акела. - Хто з Вольнага Народа хоча гаварыць?

Адказу не было, i Мацi Ваўчыха падрыхтавалася да бою, якi, як яна ведала, будзе для яе апошнi, калi справа дойдзе да бойкi.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]