Менуэт (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
1 из 6
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги
Менуэт (на белорусском языке)
Гi дэ Мапасан
Менуэт
Пераклад: Сяргей Мурашка
Полю Буржэ
Вялiкiя няшчасцi не засмучаюць мяне нiколi, сказаў Жан Брыдэль, стары халасцяк, якога лiчылi скептыкам. Я вайну бачыў блiзка: у мяне не сцiскалася сэрца, калi я пераступаў цераз трупы. Разбушаваная стыхiя цi людская бяда могуць прымусiць нас закрычаць ад жаху цi абурэння, але нiколi яны не сцiснуць нашага сэрца, ад iх вас нiколi не проймуць дрыжыкi, як бывае, калi часам заўважаеш у жыццi нейкiя горкiя з'явы.
Самы пякучы боль - гэта, канечне, калi ў мацi памiрае дзiця i калi ў чалавека памiрае яго мацi. Боль нясцерпны, страшны, ён ашаламляе, ён кроiць сэрца, але пасля чалавек вяртаецца да жыцця, нiбы ранены, якi доўга сплываў крывёю.
А пэўныя сустрэчы, пэўныя ледзь бачныя з'явы, пра якiя толькi здагадваешся, пэўныя патаемныя засмучэннi i злая воля лёсу абуджаюць у нас карагод балесных думак, калi душа пакутуе ад незразумелага, несуцiшнага, пякельнага болю, вельмi пранiзлiвага, бо ён здаецца лёгкiм, вельмi пякучага, бо ён быццам неадчувальны, вельмi моцнага, бо ён нiбы няўлоўны. Яны пакiдаюць у нашай душы адбiтак смутку, горыч i расчараванне, збавiцца ад якiх вельмi цяжка.
Я не магу забыць двух-трох выпадкаў, на якiя другi чалавек нiколi б не звярнуў увагi, але яны працялi мяне i заселi ўсярэдзiне, быццам доўгiя, тонкiя i вострыя атрутныя асцюкi.
|< 1 2 3 4 5 След. >|