Менуэт (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 3 из 6



На iм былi чаравiкi з сярэбранымi спражкамi, кароткiя штаны, тытунёвага колеру гiшпанскi сурдут, карункавая хустачка замест гальштука i вычварны, з шырокiмi палямi шэры лямцавы капялюш дапатопнага фасону.

Стары быў худы, надта худы; яго кашчавы твар увесь час торгаўся i ўсмiхаўся, а жывыя вочы мiргалi, нi хвiлiны не застаючыся ў спакоi ад бесперапыннага трапятання павекаў; у руцэ ён заўсёды трымаў кiй з залатой булавешкай, якi, мусiць, быў яму нейкiм дарагiм успамiнам.

Спачатку гэты чалавек мяне здзiвiў, пасля вельмi зацiкавiў. I я сачыў за iм скрозь зялёныя сцены прысадаў, iшоў за iм здалёк, прыпыняўся на паваротах, каб ён мяне не заўважыў.

I вось аднае ранiцы, палiчыўшы, што ён адзiн, стары пачаў рабiць дзiўныя рухi: спачатку некалькi маленькiх скокаў, потым рэверанс; пасля ён выбiў нагою досыць яшчэ спрытнае антраша, пачаў зграбна, з падскокам круцiцца i смешна кружыцца, усмiхаючыся, нiбы перад гледачамi, кланяўся i вiтаўся, выгiнаў рукi, згiнаў сваё маленькае лялечнае цела, пасылаючы ў паветра далiкатныя вiтаннi, кранальныя i смешныя адначасова.

Я глядзеў, аслупянелы ад здзiўлення, i пытаўся ў сябе, хто з нас вар'ят, ён цi я.

Але раптам ён спынiўся, зрабiў некалькi крокаў наперад, як гэта робяць акцёры на сцэне, пакланiўся, адступаючыся назад з тонкай усмешкай i пасылаючы дрыгатлiвай рукой блазенскiя пацалункi ў бок двух радоў падрэзаных дрэў.

I потым зноў пачаў сур'ёзна праходжвацца. З гэтага дня я не зводзiў з яго вачэй; i шторанiцы ён паўтараў сваё бязглуздае практыкаванне.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]