Менуэт (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
5 из 6
- Растлумачце вы мне, што такое быў менуэт?- спытаўся я ў старога танцора.
Ён страпянуўся.
- Менуэт, пане, гэта каралева танцаў i танец каралеў, чуеце? Як няма больш каралеў, няма больш менуэта.
I стары доўга, напышлiва хвалiў менуэт, але я нiчога не зразумеў i таму папрасiў, каб мне апiсалi ўсе па, усе рухi, усе пазiцыi. Ён збiўся ў адчаi, што не стае слоў, знерваваны i засмучаны.
I раптам павярнуўся да сваёй векапомнай сяброўкi, увесь час маўклiвай i сур'ёзнай:
- Элiз, хочаш... скажы, будзь ласкавая, цi не паказаць нам пану, як гэта было?
Яна трывожна азiрнулася i, не гаворачы нi слова, паднялася i стала насупраць яго.
I тут я ўбачыў незабыўнае.
Яны хадзiлi ўзад i ўперад, крыўлялiся, як дзецi, усмiхалiся, хiсталiся, кланялiся, падскоквалi, як дзве старыя лялькi, вымушаныя танцаваць старым, крыху разладжаным механiзмам, створаным калiсьцi вельмi спрытным майстрам паводле моды свайго часу.
Я глядзеў на iх, i сэрца хвалявалi незвычайныя пачуццi, невыказная меланхолiя ахапiла душу. Мне падалося, што перада мною ўбогiя камiчныя зданi, сiвыя прыхаднi цэлага стагоддзя. Мне хацелася смяяцца i плакаць.
Нечакана яны спынiлiся, фiгуры танца скончылiся. Некалькi iмгненняў яны стаялi адно перад адным, твары iх скрывiлiся, вочы замiргалi... Яны абнялiся i заплакалi.
Праз тры днi я выязджаў у правiнцыю. Я iх нiколi больш не ўбачыў. Калi праз два гады я вярнуўся ў Парыж, сад зматлашылi.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|