Месячнае святло (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
2 из 7
ён ненавiдзеў жанчын, ненавiдзеў несвядома i iнстынктыўна iмi пагарджаў. Ён часта паўтараў словы Хрыста: "Што мне i табе, жанчына?" - i дадаваў:
"Здаецца, Бог сам быў незадаволены гэтым сваiм стварэннем". Жанчына была яму "дванаццаць раз заганнае дзiця", як сказаў паэт. Яна была той спакуснiцай, што звяла першага мужчыну. Гэтая слабая i невядома чаму вабная iстота i дагэтуль вяла сваю агiдную дзейнасць. I ён ненавiдзеў жаночую душу, здольную кахаць, нават больш, чым жаночае цела, асуджанае на пагiбель.
Часта ён адчуваў на сабе пяшчоту, што iшла ад iх, i хоць ён верыў у сваю непахiснасць, яго бязмерна злавала гэтая патрэба кахаць, якая заўсёды ў iх хавалася.
На яго думку, Бог стварыў жанчыну толькi на тое, каб спакушаць мужчыну i ўсяляк выпрабоўваць яго. Наблiжацца да яе можна было толькi з незвычайнай асцярогай, каб не трапiць у пастку. Ды яна i папраўдзе была сама як пастка, з выцягнутымi для абдымкаў рукамi i гатовымi для пацалунка вуснамi.
Ён рабiў выключэнне толькi манашкам, бо iх зарок цнатлiвасцi рабiў iх няшкоднымi. Але ён усё адно ставiўся да iх сурова, бо заўсёды адчуваў, што недзе ў глыбiнi iх скаванай душы, у iх пакорлiвым сэрцы жыве гэтая адвечная пяшчота, якая прызначаецца таксама i яму, хоць ён i святар.
Гэтую пяшчоту ён адчуваў у iх позiрках, прасякнутых большай, чым у манахаў, набожнасцю, у iх малельным экстазе, у якiм было нешта жаноцкае, у парывах любовi да Хрыста, што абуралi яго, бо гэта было жаночае каханне, каханне цела.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|