Месячнае святло (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
3 из 7
Ён адчуваў гэтую праклятую пяшчоту нават у iх пакорлiвасцi, у мяккасцi голасу, у апушчаных долу вачах i ў iх маўклiвым плачы, калi ён надта сурова iх дакараў.
I таму, выходзячы з кляштара, ён абтрасаў сутану i шпарка iшоў, быццам уцякаючы ад небяспекi.
Абат меў пляменнiцу, якая разам з мацi жыла ў суседнiм дамку. Ён настойлiва дамагаўся, каб яна сталася мiласэрнай сястрой.
Яна была прыгожанькая, легкадумная i смяшлiвая. Калi абат павучаў яе, яна смяялася, а калi злаваўся на яе, яна кiдалася яго цалаваць, прыцiскаючы да грудзей, i ён мiмаволi стараўся вырвацца з гэтых абдымкаў, адчуваючы, аднак, прыемную радасць абуджанага ў глыбiнi душы бацькоўскага пачуцця, якое дрэмле ў кожным мужчыне.
Часам, iдучы поруч з ёю палявой дарогай, ён гаварыў пра Бога, пра свайго Бога. Яна не надта яго слухала i глядзела на неба, на зёлкi, на кветкi; у вачах яе адбiвалася радасць жыцця. Часам яна кiдалася за матыльком i, прынёсшы яго, шчабятала: "Глядзiце, дзядзечка, якi ён прыгожы, нават хочацца яго пацалаваць!" I гэтая патрэба пацалаваць матылька цi кветачку бэзу непакоiла, раздражняла, абурала святара - ён i тут бачыў тую невыкараняльную пяшчоту, што заўсёды тоiцца ў жаночым сэрцы.
I вось аднойчы жонка закрыстыяна, якая вяла гаспадарку ў абата, паведамiла яму пад сакрэтам, што яго пляменнiца мае каханка.
Гэтая навiна так яго ўзрушыла, што яму нават мову заняло. Ён так i застаўся стаяць з намыленым тварам, бо якраз у гэты час галiўся.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|