Месячнае святло (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 7 из 7

Здавалася, што гэтыя двое складаюць адну iстоту, дзеля якой якраз i была створаная гэтая цiхая светлая ноч... Яны iшлi насустрач святару, нiбы жывы адказ, якi Пан Бог слаў на яго запытаннi.

Абат так i стаяў усхваляваны i ўражаны, сэрца яго моцна бiлася. Яму здавалася, што перад iм нешта бiблейскае, накшталт кахання Руфi i Боаза, здзяйсненне волi айца нябеснага ў самым высакародным увасабленнi - як у Святым пiсаннi. У галаве яго пачалi гучаць радкi з "Песнi песняў", палкiя воклiчы, заклiкi цела, уся палымяная паэзiя гэтага трапяткога i пяшчотнага твора.

I ён сказаў сам сабе: "Можа, Бог стварыў гэтыя ночы, каб прыхаваць пад таямнiчым покрывам iдэал людскога кахання?"

Ён адступаў перад гэтымi двума, што iшлi абняўшыся. Дзяўчына была яго пляменнiцай. Але ён баяўся пайсцi супраць Бога. А можа, Бог i дазваляе каханне, калi ён атуляе яго такою прыгажосцю?

I ён уцёк збянтэжаны, амаль саромеючыся, быццам пераступiў парог святынi, у якую не меў права ўвайсцi.

|< Пред. 3 4 5 6 7 >|

Java книги

Контакты: [email protected]