Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 68 из 84

Яна паглыбiлася ў маўчанне, а Гануся з бацькам рыхтавалi на зiму яду з чужых, пакiненых людзьмi агародаў. Праз колькi дзён прайшлi тут нямецкiя часцi i забралi ўсё ў людзей. Вяскоўцы спрабавалi не даваць немцам свайго дабра. Немцы з двух канцоў запалiлi сяло, i такiм парадкам гэтая хата асталася адна поблiзу вялiкага пажарышча. Людзi разбрылiся. Мiкалай жа Сямага астаўся чакаць свайго прасвятлення. Марына ляжала слабая восень i зiму, а да вясны пачала хадзiць па двары, i ў яе вачах пачалi вырысоўвацца абрысы таго, што было перад ею. Яна пачынала бачыць. Хоць гэта было далёка ад таго, каб бачыць свет, але надзея ўзрадавала iх усiх. Вясна дае чалавеку сiлы. Можа за лета Марына так стане на ногi, што льга будзе рушыць далей куды ў дарогу. Гэтае чаканне трымалася на надзеi. Было падобна, што Марына зусiм робiцца здаровая. Скора ўжо! Скора ў тую дарогу! Другая восень прынесла Марыне новыя сiлы, а Мiкалаю Сямагу новыя надзеi. I зрок яе палепшыўся. Зiма, вясна, лета i новая восень. У пачатку гэтай восенi тут з'явiўся новы чалавек, у нейкай старадаўняй сялянскай адзежы. Ён быў яшчэ малады, i доўга яны гаварылi з Сямагам, пакуль не ўбачылi, што iм няма чаго таiцца адзiн аднаго, а хiба адно трэба абняцца i пацалавацца. Незнаёмы сказаў:

- Я чэх Эдуард Новак, доктар з Пражскай ваколiцы. Мой бацька, калi ўмiраў, сказаў мне: памятай, што некалькi блiжэйшых да нас пакаленняў чэхаў будуць жыць дзеля таго, каб Чэхiя асталася навек свабоднай. Мой бацька памёр за два гады да таго, калi немец каваным ботам стаў нам на горла. Я памятаю свайго бацьку i шаную яго.

|< Пред. 66 67 68 69 70 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]