Мсцивец (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 1 из 6

---------------------------------------------

Де Мопассан Ги

Мсцiвец (на белорусском языке)



Гi дэ Мапасан

Мсцiвец

Пераклад: Сяргей Мурашка

Калi пан Антуан Лёе ўзяў шлюб з удавой Мацiльдай Суры, ён быў закаханы ў яе амаль дзесяць гадоў.

Пан Суры быў яго сябар, стары школьны таварыш. Лёе вельмi яго любiў, але лiчыў трохi наiўным. Ён часта казаў: "Небарака Суры пораху не прыдумае!"

Калi Суры ажанiўся з паненкай Мацiльдай Дзюваль, Лёе здзiвiўся i крышку пакрыўдзiўся, бо сам улягаў за ёй. Яна была дачкой суседкi, старой галантарэйнiцы, i жылi яны на калiсьцi заробленыя грошы. Прыгожая, далiкатная, разумная, яна пайшла за Суры праз яго багацце.

Тады Лёе заспадзяваўся на другое. Ён пачаў заляцацца да сябравай жонкi. Ён быў чалавек паглядны, недурны, таксама багаты i верыў, што ў яго атрымаецца; не атрымалася. Тады ён закахаўся па-сапраўднаму, але сяброўства з мужам рабiла гэтае каханне стрыманым, сцiплым, затоеным. Панi Суры палiчыла, што яго залёты скончылiся, i шчыра пасябравала з iм. Так прайшло дзевяць гадоў.

I вось адной ранiцы пасыльны прынёс Лёе роспачную вестку ад беднай жанчыны. Нечакана ад разрыву анеўрызмы памёр Суры.

Спачатку ён жахнуўся, бо яны былi аднагодкi, але амаль адразу глыбокая радасць, невыказная палёгка, пачуццё свабоды ахапiлi яго душу i сэрца. Панi Суры была вольная.

Ён, прынамсi, здолеў падацца досыць засмучаным, счакаў патрэбны час, выканаў усе ўмоўнасцi. Праз пятнаццаць месяцаў ён ажанiўся з удавой.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]