Мсцивец (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
2 из 6
Усе палiчылi гэта натуральным i нават высакародным. Гэта быў учынак адданага сябра i сумленнага чалавека.
Нарэшце ён быў шчаслiвы, зусiм шчаслiвы.
Яны зажылi ў самай сардэчнай лучнасцi, адразу зразумеўшы i ацанiўшы адно аднаго. У iх не было сакрэтаў ад сябе, яны дзялiлiся самымi патаемнымi думкамi. I Лёе кахаў жонку спакойным даверлiвым каханнем; ён любiў яе як пяшчотную i шчырую сяброўку, не зневажаў i ва ўсiм давяраў. Але ў яго душы ўвесь час жыла дзiўная i невытлумачальная крыўда на нябожчыка Суры, якi першы авалодаў гэтай жанчынай, першы сарваў цвет яе юнацтва i душы, якi нават трохi пазбавiў яе паэтычнасцi. Успамiн па мёртвым мужу труцiў шчасце жывога, i цяпер гэтая пасмяротная рэўнасць штодня цвялiла сэрца Лёе.
Ён дайшоў да таго, што толькi i гаварыў пра Суры, распытваў пра тысячы яго iнтымных i сакрэтных падрабязнасцей, хацеў ведаць кожную яго звычку i характар. Ён нават смяяўся з нябожчыка - паблажлiва згадваў яго дзiвацтвы, падкрэслiваў прыхамацi, налягаў на заганы.
Штомомант ён клiкаў жонку з аднаго канца дома ў другi:
- Мацiльда!
- Што, дарагi?
- Хадзi пагавары са мной.
Яна заўжды прыходзiла з усмешкай, бо добра ведала, што з ёй будуць гаварыць пра Суры, i патурала няшкодным дзiвотам новага мужа.
- Скажы, ты памятаеш, як аднаго разу Суры хацеў мне даказаць, што нiзкiх мужчын любяць мацней за высокiх?
I ён пускаўся ў такiя развагi, якiя нiколi не былi на карысць малому Суры, але цiшком давалi перавагу высокаму Лёе.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|