Мсцивец (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
3 из 6
I панi Лёекiвала галавою, згаджаючыся з iм; i смяялася ад шчырага сэрца, строячы лагодныя кепiкi з колiшняга мужа, каб лепш улагодзiць новага, якi ў канцы кожнай размовы казаў: "Усё роўна, ну i мяла гэты Суры".
Яны былi шчаслiвыя, вельмi шчаслiвыя. I Лёе не пераставаў усiмi звычайнымi сродкамi выказваць жонцы сваё неўтаймоўнае каханне.
Неяк уночы, калi яны не маглi заснуць, узбуджаныя вяртаннем маладосцi, Лёе, якi прыцiскаў жонку да грудзей i прагна прыпадаў да яе вуснамi, раптам спытаўся:
- Скажы, дарагая.
- Га?
- Суры... мне цяжка цяпер пра гэта пытацца... цi моцна... цi моцна ён кахаў цябе?
Яна палка пацалавала яго i шапнула:
- Не так, як ты, коцiк.
Яго мужчынская годнасць была ўсцешаная, i ён зноў спытаўся:
- Ён, мусiць, быў... няспрытны... не?
Яна не адказала, адно пырснула хiтрым смехам i схавала твар на мужавай шыi. Той спытаўся:
- Ён, мусiць, быў вельмi няспрытны i... як бы сказаць... нязграбны?
Яна пакруцiла галавой, што азначала: "Не... зусiм нязграбны".
Муж спытаўся:
- Ён, мусiць, назаляў вельмi ўночы, праўда?
Гэтым разам яна не вельмi таiлася i шчыра адказала:
- Яшчэ як!
За такiя словы ён зноў яе пацалаваў i шапнуў:
- Якi ж ён быў кiжлай! Ты не была з iм шчаслiвая?
Яна адказала:
- Не. З iм было не надта прыемна.
Лёе абрадаваўся, правёўшы ў думках параўнанне - на сваю карысць - памiж колiшнiм i цяперашнiм жончыным становiшчам.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|