Мурашки (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
2 из 2
- Вы толькi гляньце, мой дарагi! - сказала яна з дзiцячым запалам, якi яму так падабаўся (i яна гэта ведала)... - Вы бачыце вунь тую вялiзную мурашку? Гэта Каралева... Работнiцы ёй прыслужваюць... Я iх сама кармлю... I паверце, дарагi, iм хапае адной кроплi мёду ў месяц... Ды гэта ж паэзiя!..
* * *
Праз тыдзень i мужу яе i каханку надакучыў мурашнiк. Маладая жанчына сунула яго за люстэрка на камiне. У канцы месяца яна забыла пакласцi ў каробачку кроплю мёду. Мурашкi доўга памiралi ад голаду. Да самага канца яны хавалi трошкi мёду для Каралевы, i яна загiнула апошняя..
Пераклад: Юрка Гаўрук
|< Пред. 1 2 >|