Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 10 из 17

Праўда, Бацькаўшчына не адпускала, i Валеры то маляваў Скарыну, то ехаў з паходным мальбэртам на родную Гомельшчыну, дзе быў затрыманы мiлiцыяй у прыбiральнi на аўтастанцыi, калi мыў запэцканыя фарбамi рукi: пiльны наведнiк прыбiральнi паведамiў ворганам, што забойца змывае кроў.

Аднойчы Валеры стварыў мой партрэт. Гэта здарылася ў чарнобыльскiм 1986-м годзе, калi я прыехаў на ўзмор'е ў пiсьменьнiцкi Дом творчасьцi "Дубулты".

За сьценамi нашага флiгелю шумела мора i - кантрапунктам - прыбярэжныя хваiны. У бары можна было ўбачыць нездаровы азызлы твар рэдактара "Литгазеты" i аднаго з фурманаў яшчэ нерастрэсенага возу СП СССР Аляксандра Чакоўскага зь нязьменнаю люлькаю ў зубох. Па беразе, дыхаючы марскiм паветрам, ад вiдна да вiдна шнуравалi натоўпы адпачывальнiкаў; сярод iх быў мой сусед па сталоўнi маскоўскi нiбыта лiтаратар, што паўсюль цягаў з сабою яшчэ рэдкi тады мiнiяцюрны Раnаsоniс i колькi разоў напужаў сабратоў па пяру, пракруцiўшы iхнiя вольналюбiвыя выказваньнi наконт "Софьи Власьевны", як дзеля кансьпiрацыi называлi савецкую ўладу некаторыя расейскiя iнтэлiгенты. Уладар Раnаsоniс'а пазнаёмiўся з пагляднай гамяльчанкаю й канфiдэнцыйна пацiкавiўся ў мяне, цi перадаецца радыяцыя полавым шляхам. Я запэўнiў калегу, што абавязкова перадаецца, прычым у небясьпечных дозах.

Стаяў халодны, з прымаразкамi, верасень, але ў нашых пакоях было так цёпла, што я спаў пад адной прасьцiнай. Аднае начы я прачнуўся ад вусьцiшнае халадэчы i, надзеўшы на сябе ўсё, што меў, да самае ранiцы ляскаў зубамi.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]