Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
9 из 117
Я люблю яго за тое, што ён таксама дваiсты. За тое, што ён тут i недзе вельмi-вельмi далёка.
Праўда-праўда! Не верыце? Вы, пэўна, бачыце, як важка яны ступаюць па гэтым брудным бруку, як грузна плiшчуцца мiж сваiх дробных крам, заваленых залачонымi селядцамi i каштоўнасцямi колеру апалага лiсця, i думаеце, што ў гэты вечар яны тут? Значыць, вы - як усе. Вы прымаеце гэтых слаўных людзей за племя сiндыкаў i гандляроў, якiя лiчаць свае грошы, спадзеючыся на вечнае жыццё, i робяцца лiрыкамi адно тады, калi надзяюць капялюш з шырокiм брылём, каб крыху павучыцца анатомii. Але вы памыляецеся. Яны сапраўды праходзяць побач з намi, але зiрнiце, дзе iх галовы: яны там, у гэтай неонавай смузе, што пахне ядлоўцам i мятай, спускаючыся з чырвона-зялёных шыльд. Галандыя - гэта сон, пане, залацiсты, смужлiвы сон, больш залацiсты ўначы, болей смужлiвы ўдзень, але i ўдзень i ўначы ён населены Лаэнгрынамi - вось такiмi, як гэтыя, што летуценна коцяць на сваiх чорных роварах з высокiмi рулямi - бы на жалобных лебедзях, што безупынна кружаць па ўсёй краiне, уздоўж каналаў i марскiх берагоў. Яны мрояць, ахунутыя ў мядзяную смугу, дрымотна кружацца на месцы i шэпчуць свае малiтвы ў залатым туманным фiмiяме. Яны ўжо не тут. Яны за тысячы кiламетраў, на дарозе да далёкай выспы Явы.
|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|