Пани Парыс (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
5 из 8
I штовечар два тыднi гэта заставалася адзiнай i звычайнай прычынай для кароценькай размовы.
Потым яны асмялелi i, размаўляючы, прайшлi некалькi крокаў разам. Але вочы iх казалi ўжо безлiч патаемных, запаветных, салодкiх слоў, рэха якiх чуецца ў пяшчоце, ва ўзрушаным позiрку, слоў, ад якiх мацней б'ецца сэрца, таму што вочы лепш за прызнанне гавораць пра тое, што хаваецца ў душы.
Пасля ён узяў яе за руку i шапнуў тыя зразумелыя кожнай жанчыне словы, пра якiя яна даўно здагадваецца, хоць i робiць выгляд, што не чуе iх.
Яны дамовiлiся, што будуць любiць адно аднаго, але не пераступяць мяжы цнатлiвасцi i сяброўства.
Яна б так нiколi i не пайшла далей гэтых пяшчотных адносiн, але ён, ён хацеў большага i штодня ўсё настойлiвей прагнуў яе i патрабаваў саступiць.
Яна не саступала, адмаўляла яму, здавалася непахiснай.
Зрэшты, аднаго вечара яна быццам незнарок сказала:
- Мой муж паехаў у Марсель. Ён там прабудзе чатыры днi.
Жан дэ Кармелен укленчыў каля яе ног, молячы сёння ж у адзiнаццаць вечара прыняць яго. Але яна i слухаць нi пра што не захацела i раззлаваная вярнулася дамоў.
Цэлы вечар камендант быў не ў гуморы. А на другi дзень ад самай ранiцы ён у лютасцi сноўдаўся па ўмацаваннях ад школы барабаншчыкаў да школы пехацiнцаў i караў спагнаннямi афiцэраў i салдатаў, быццам кiдаў каменнем у натоўп.
Але за снеданнем у канверце пад сурвэткай ён знайшоў тры словы: "Вечарам, у дзесяць". I без дай прычыны ён падарыў пяць франкаў афiцыянту.
Дзень здаваўся яму бясконцым.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|