Пасаг (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 1 из 7

---------------------------------------------

Де Мопассан Ги

Пасаг (на белорусском языке)



Гi дэ Мапасан

Пасаг

Пераклад: Сяргей Мурашка

Шлюб мэтра Сiмона Лебрумана i панны Жаны Кардзье нiкога не здзiвiў. Мэтр Лебруман нядаўна купiў натарыяльную кантору пана Папiёна, i, ведама, патрэбны былi грошы, каб заплацiць; а панна Жана Кардзье мела трыста тысяч франкаў гатоўкаю - банкнотамi i чэкамi на просьбiта.

Мэтр Лебруман быў прыгожы хлопец. У iм была нейкая шыкоўнасць, шыкоўнасць, уласцiвая натарыусу, шыкоўнасць, можа, трохi правiнцыйная, але ўсё ж такi шыкоўнасць, што не часта сустрэнеш у Буцiнi-лё-Рэбур.

Панна Кардзье мела вабнасць i свежасць, вабнасць трохi сарамлiвую i свежасць трохi пабляклую, але, увогуле, яна была пяшчотная i прынадная прыгажуня.

На вяселле збеглася паглядзець усё мястэчка. Усiм спадабалiся маладыя, якiя вярнулiся пасля царквы схаваць сваё шчасце пад шлюбны дах, вырашыўшы зрабiць кароценькую вандроўку ў Парыж пасля некалькiх дзён кахання.

Днi гэтыя былi чароўныя, бо мэтр Лебруман змог адразу надзiва спрытна, далiкатна i ладна абыходзiцца з жонкай. Яго дэвiз стаў: Памаленьку - далей зойдзеш". Ён быў цярплiвы i дзейны адначасова. Жонка ўсёй душой i адразу пакахала яго.

Праз чатыры днi панi Лебруман абагаўляла мужа. Яна больш не магла без яго, прагнула песцiць, цалаваць яго, тузаць за рукi, бараду i г. д. Яна сядала яму на каленi, бралася за вушы i казала: "Разяў роцiк, заплюшч вочы".

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]