Пасаг (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 7

Ён даверлiва падстаўляў рот, мружыў вочыi адчуваў даўгую салодкую бусю, ад якой яго праймалi дрыжыкi. А яму, яму таксама не хапала пяшчоты, вуснаў, рук, усяго сябе, каб цешыць жонку з ранку да вечара i з вечара да ранку.

* * *

Як толькi мiнуў першы тыдзень, ён сказаў маладой жонцы:

- Калi хочаш, паедзем у Парыж у тую сераду. Пагуляем, як закаханыя перад вяселлем. Сходзiм у рэстараны, у тэатр, у кабарэ, паўсюль-паўсюль.

Яна аж падскочыла ад радасцi:

- О, добра, ой, як добра, едзем хутчэй.

Ён сказаў:

- Бо як нiчога не трэба забываць, дык ты папярэдзь бацьку, каб ён сабраў увесь пасаг. Я вазьму яго з сабой i адразу заплачу грошы мэтру Папiену.

Яна адказала:

- Я пагавару з iм ранiцай.

I ён падхапiў яе на рукi, каб зноў нацешыцца ў мiлай гульнi, што так прыйшлася ёй да смаку за| апошнi тыдзень.

У другую сераду цесць з цешчай праводзiлi на вакзал дачку з зяцем, якiя выбралiся ў сталiцу.

Цесць казаў:

- Клянуся, вялiкая рызыка браць з сабою такiя грошы.

Але малады юрыст усмiхнуўся.

- Нi пра што не хвалюйцеся, тата, - казаў ён, - я да ўсяго звыклы. Разумееце, з маёй прафесiяй мне часам надараецца трымаць у кiшэнi мiльён франкаў. Такiм чынам мы абмiнаем безлiч фармальнасцей i не марнуем часу. Не бярыце гэтага да галавы.

Кандуктар крыкнуў:

- Пасажыры на Парыж - па вагонах!

Яны прайшлi ў купэ, дзе ўжо сядзелi дзве старыя кабеты.

Лебруман шапнуў жонцы на вуха:

- Шкада, не змагу закурыць.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]