Пасаг (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 5 из 7

Кандуктар абвясцiў:

- Важырар!

Жанчына не ўставала з месца, i ён паўтарыў:

- Важырар!

Яна паглядзела на яго, разумеючы, што гэта сказалi ёй, бо нiкога больш не было. Мужчына паўтарыў трэцi раз:

- Важырар!

Тады яна спыталася:

- Дзе мы?

Ён грубавата адказаў:

- Важырар, Божа мой, па дваццаць разоў вам казаць!

- А гэта далёка ад бульвара? - сказала яна.

- Ад якога?

- Ды ад Бульвара Iтальянцаў.

- Мы даўно яго праехалi!

- Хiба! Паклiчце, калi ласка, майго мужа.

- Вашага мужа? А дзе ён?

- На iмперыяле.

- Наверсе? Там даўным-даўно нiкога няма!

Яна схамянулася.

- Як гэта? Не можа быць. Мы селi разам. Паглядзiце лепей, ён мусiць там быць!

Кандуктар пачаў злавацца:

- Слухай, малая, досыць балбатаць, аднаго згубiла - дзесяць знойдзеш. Злазь, прыехалi. Падбярэш сабе другога на вулiцы.

Слёзы паказалiся ў яе на вачах, яна зноў папрасiла:

- Але ж, пане, вы памыляецеся, я ведаю, вы памыляецеся. У яго пад пахай быў тоўсты партфель.

Кандуктар засмяяўся:

- Тоўсты партфель. Але ж i праўда, ён выйшаў на Мадлен - ён ад вас уцёк. Гi-гi-гi!..

Омнiбус стаў. Яна выйшла i мiжволi, iнстынктыўна, зiрнула на дах. Там нiкога не было.

* * *

Яна раптам заплакала i, не зважаючы, што яна на вачах у людзей, сказала:

- Што ж мне цяпер рабiць?

Падышоў iнспектар транспартнага бюро.

- Што тут такое?

Кандуктар з'едлiва адказаў:

- Гэту даму па дарозе кiнуў муж.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]