Пасаг (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 6 из 7



Той сказаў:

- Хай сабе, не дзiва, займiцеся вашымi справамi.

I павярнуўся спiнай.

А яна пайшла куды вочы глядзяць, збянтэжаная, не разумеючы, што здарылася. Куды iсцi? Што рабiць? А ён, што з iм? Адкуль такая няўважлiвасць?

У яе заставалiся два франкi. Да каго пайсцi? I раптам яна згадала пра свайго стрыечнiка Бараля, намеснiка загадчыка аддзела ў Марскiм мiнiстэрстве.

Грошай якраз хапала на фiякр, i яна назвала яго адрас. Яна пераняла Бараля, калi той iшоў у мiнiстэрства. Як i Лебруман, ён трымаў пад пахай напакаваны партфель.

Яна выскачыла з фiякра i гукнула:

- Анры!

Ён здзiўлена спынiўся.

- Жана?.. тут?.. зусiм адна?.. Што вы тут робiце, адкуль вы ўзялiся?

З вачамi, поўнымi слёз, яна пралепятала:

- Я толькi што згубiла мужа.

- Згубiлi? Дзе?

- На омнiбусе.

- На омнiбусе?.. Божа!

З плачам яна расказала яму пра здарэнне.

Ён задумлiва выслухаў яе i спытаўся:

- Ранiцай ён быў зусiм нармальны?

- Зусiм.

- Добра. Цi шмат грошай у яго было?

- Шмат. У яго быў мой пасаг.

- Ваш пасаг?.. Увесь пасаг?

- Увесь... каб адразу заплацiць за кантору.

- Ну дык, дарагая стрыечнiца, шукайце вашага мужа на дарозе ў Бельгiю.

Яна яшчэ не разумела.

- Вы кажаце... майго мужа? - прашаптала яна.

- Я кажу, што ён хапнуў ваш пасаг... i шукай-гукай.

Ёй не хапала паветра, яна шапнула:

- Значыць... значыць...

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]