Пляцельшчыца крэслаы (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
2 из 9
Маркiз, якi зведаў багата любоўных прыгод, горача аспрэчваў такую думку:
- А я перакананы, што можна кахаць многа разоў, i кахаць моцна, усёю душою! Вы сцвярджаеце, што захапленне паўтарыцца не можа, i спасылаецеся на людзей, якiя рукi налажылi на сябе праз каханне. А я ўпэўнены: каб яны не зрабiлi гэтага глупства - самазабойства, якое збавiла iх магчымасцi новага захаплення, яны ажылi б; яны несумненна пакахалi б зноў, i каханне прыходзiла б яшчэ не раз да самай iхняй смерцi! Закаханыя падобныя да п'янiц. Хто запiў пiць не перастане, хто кахаў - зноў кахаць будзе. Уся справа ў тэмпераменце, i толькi.
Каб вырашыць спрэчку, папрасiлi доктара - пажылога лекара, былога парыжанiна, якi жыў цяпер у вёсцы, - выказаць сваю думку.
Аднак нейкага пэўнага меркавання не мелася i ў доктара.
- Тут сапраўды, як слушна заўважыў маркiз, усё залежыць ад тэмпераменту. Асабiста мне вядомы толькi адзiн прыклад, калi каханне не тухла цэлых пяцьдзесят пяць гадоў, яго абарвала толькi смерць.
Маркiза ажно запляскала ў ладкi:
- Вось гэта здорава! Можна толькi марыць пра такое каханне! Якая раскоша пяцьдзесят пяць гадоў быць ахiнутым такой апантанай, пранiкнёнай любасцю! Якi шчаслiвы, пэўна, удзячны жыццю быў той чалавек, якога так моцна кахалi!
Доктар усмiхнуўся.
- Сапраўды, мадам, вы не памыляецеся, кахалi мужчыну. Ды вы яго ведаеце гэта спадар Шукэ, наш аптэкар. А жанчына - жанчыну вам таксама даводзiлася бачыць: гэта старая пляцельшчыца крэслаў, яна штогод завiтвала ў замак. Зрэшты, раскажу вам усё падрабязна.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|